Тэлевізійная інтэлектуальная віктарына на канале "Беларусь 3"

11 верасня пяцёра студэнтаў другога і трэцяга курсаў філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны паўдзельнічалі ў тэлевізійнай інтэлектуальнай віктарыне "Веды ў кубе" на канале "Беларусь 3" і выйшлі адтуль не без прыза і перамогі. Як кажуць удзельнікі, гэта неад'емны вопыт і добрая магчымасць праверыць сябе і свае веды ў галіне беларускай мовы, літаратуры і культуры, а таксама нагода пазбавіцца ад страхаў і комплексаў. Вялікая падзяка асобна Тэлерадыёкампаніі "Гомель", а таксама вядучай перадачы Алене Трацэнка за гэтую цудоўную магчымасць.

Людміла Масанавец, група БЗА-31