Прафарыентацыйная работа ў Гомельскім абласным інстытуце развіцця адукацыі

20.02.2025 Дацэнт кафедры беларускай літаратуры ГДУ імя Ф.Скарыны Фіцнер Т.А. у межах прафарыентацыйнай работы выступіла перад настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры, што прыехалі на курсы павышэння кваліфікацыі ў Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі. Настаўнікам была прадстаўлена прэзентацыя пра факультэт, спецыяльнасці, на якія можна паступаць у гэтым годзе, а таксама пра ўнутраныя экзамены на кожную са спецыяльнасцей. Таццяна Адамаўна выявіла спадзяванне, што настаўнікі данясуць інфармацыю да сваіх вучняў у раёны Гомельскай вобласці, чым паспрыяюць факультэту.