Флэшмоб “Лаўровы вянок Багдановіча”

Беларускага класіка Максіма Багдановіча і вядомага антычнага паэта Квінта Гарацыя Флака яднае не толькі выбітны пераклад першым самай славутай оды “Да Мельпамены” другога. Яны нарадзіліся з розніцай у адзін дзень (9 і 8 снежня адпаведна) і атрымалі імёны, так ці інакш асацыятыўна звязаныя з паняццем вечнасці. Maximus у перакладзе з лацінскай мовы абазначае “буйнейшы” (чытай: які застанецца ў гісторыі), Horatius – паходзіць ад слова “час”.

Да дня народзінаў Багдановіча і Гарацыя студэнты 1 курса філалагічнага факультэта правялі паэтычны флэшмоб “Лаўровы вянок Багдановіча” і прадставілі свае інтэрпрэтацыі выканання неўміручага шэдэўра. Бо, як вядома, ars longa vita brevis!

Аўтарам ідэі з'яўляецца дацэнт кафедры беларускай літаратуры Ала Васільеўна Брадзіхіна!

https://vk.com/video-52344570_456239388

標籤 (Tags)