УДЗЕЛ У МІЖНАРОДНАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ

Прафесар кафедры беларускай літаратуры Анжэла Мікалаеўна Мельнікава прыняла ўдзел у рабоце Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Трэція Кісялёўскія чытанні “На раздарожжы: рознаскіраваныя дыскурсы ў беларускай літаратуры ХІХ–ХХ стст.”» (да 225-годдзя А. Міцкевіча, 215-годдзя В. Дуніна-Марцінкевіча і 200-годдзя У. Сыракомлі), арганізаванай Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Інстытута літаратуразнаўсва імя  Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай НАН Беларусі. Канферэнцыя сабрала вучоных з Беларусі, Польшчы, Расіі, Іспаніі.

А. М. Мельнікава выступіла з дакладам “Актуалізацыя класікі ў сучаснай сацыякультурнай сітуацыі”.  Асноўныя палажэнні выступлення А. М. Мельнікавай апублікаваны газетай “Навука” НАН Беларусі.

標籤 (Tags)