Аб кафедры
Загадчык кафедры - доктар філалагічных навук прафесар ШТЭЙНЕР Іван Федаравіч. На кафедры працуюць 7 выклачыкаў, сярод іх 2 дактары філалагічных навук, 4 кандыдаты філалагічных навук, 1 асістэнт.
Кафедра беларускай літаратуры ўтворана ў 1970 годзе ў выніку падзелу кафедры літаратуры на кафедры русскай літаратуры і беларускай літаратуры. Да 1983 года ўзначальваў кафедру доктар філалагічных навук, прафесар Грынчык Мікалай Міхайлавіч. Заснаваная ім навукова-педагагічная школа "Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры: духоўная спадчына беларусаў у сусветным кантэксце" сёння працягвае сваю дзейнасць пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры, доктара філалагічных навук, прафесара Штэйнера Івана Фёдаравіча
Вучэбныя дысцыпліны:
- Уводзіны ў літаратуразнаўства.
- Гісторыя беларускай літаратуры (старажытны перыяд).
- Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ – пач. ХХ стст.).
- Беларуская літаратура ХХ стагоддзя.
- Методыка выкладання літаратуры.
- Тэорыя літаратуры.
- Літаратура бліжняга замежжа.
- Гісторыя беларускай літаратурнай крытыкі.
- Гісторыя беларускай літаратуры ХХ – пач. ХХІ ст.
- Актуальная беларуская літаратура.
- Псіхалогія літаратурнай творчасці.
- Тэксталогія.
- Асновы літаратурна-мастацкай дзейнасці.
- Літаратурнае рэдагаванне.
- Гендарны аспект у беларускай літаратуры XX ст.
- Беларуская інтэрнэт-літаратура
- Беларуская літаратрура XX ст. у еўрапейскім кантэксце
Магістратура
1-21 80 10 Літаратуразнаўства
Дысцыпліны:
1. Літаратура і гісторыя ў кантэксце духоўнага вопыту
2. Паэтыка мастацкага тэксту
3. Беларуская інтымная лірыка ў еўрапейскім кантэксце: гісторыя і сучаснасць
Пераважная большасць дысцыплін спецыялізацыі 1-21 05 01 02 «Літаратуразнаўства» носіць наватарскі характар, іх матэрыял грунтуецца на творчых набытках нацыянальнага прыгожага пісьменства і дасягненнях сучаснай літаратуразнаўчай думкі. Спецкурсы “Зместава-фармальныя пошукі сучаснай беларускай лірыкі”, “Мастацкая ўмоўнасць у бел. літ. : жанрава-стылявыя асаблівасці”, “Беларуская літаратура XX ст. у еўрапейскім кантэксце”, “Псіхалогія літаратурнай творчасці”, “Асновы літаратарна-мастацкай дзейнасці”, “Літаратурнае рэдагаванне”, “Тэксталогія” і інш. дапамагаюць сфарміраваць у студэнтаў комплекснае ўяўленне пра асноўныя напрамкі развіцця беларускай літаратуры, выявіць яе нацыянальную адметнасць ў агульнаславянскім і еўрапейскім культурным дыялогу, акрэсліць шляхі далейшага развіцця нацыянальнага вербальнага мастацтва ў новым тысячагоддзі.
Выкладчыкамі кафедры кожны год распрацоўваюцца новыя спецкурсы для студэнтаў, праводзіцца планамерная работа па іх належным вучэбна-метадычным забеспячэнні. Так, за 2016 – 2017 гг. атрымалі рэкамендацыю да выдання вучэбныя праграмы па наступных дысцыплінах спецыялізацыі: “Мастацкая ўмоўнасць у бел. літ. : жанрава-стылявыя асаблівасці” (Аммон М.У.), “Беларуская літаратурная крытыка XX ст.: асобасны і жанрава-стылёвы аспект” (Яцухна В.І.)
Асноўныя напрамкі навукова-педагагічнай школы:
- Вызначэнне ролі рэгіянальнага духоўнага фактару ў станаўленні і развіцці нацыянальнага спосабу мастацкага асэнсавання рэчаіснасці;
- Аналіз шматузроўневай жанравай сістэмы беларускай літаратуры ў агульнаславянскім і еўрапейскім кантэкстах.
Пры кафедры дзейнічае аспірантура па спецыяльнасці “Беларуская літаратура”.