Абласны этап Рэспубліканскага конкурса вучняў сярэдніх адукацыйных школ “Пошук”

26.10.2024 г. выкладчыкі кафедры беларускай літаратуры – дацэнты Фіцнер Таццяна Адамаўна, Бярозка Аляксандр Фёдаравіч і Пятроўская Таццяна Міхайлаўна – узялі ўдзел у рабоце журы абласнога этапа Рэспубліканскага конкурса вучняў сярэдніх адукацыйных школ “Пошук”. У секцыю “Беларуская літаратура” было пададзена 12 работ. Журы адабрала 6 лепшых, якія выйшлі ў фінал конкурса.
Работы, пададзеныя ў секцыю “Беларуская літаратура”, ахоплівалі самае шырокае кола праблем: майстэрства дасканалай кампазіцыі ў аповесці В.Быкава “Знак Бяды” і значэнне сноў у творах пісьменніка, функцыі рэмарак у п’есе А.Дударава “Вечар і адлюстраванне нацыянальнай гісторыі ў п’есах драматурга, жаночыя вобразы і вобраз маці ў вершах класікаў і сучасных паэтаў, роля Я.Коласа ў станаўленні беларускай псіхалагічнай прозы, спецыфіка антыўтопіі ў творчасці А.Беланожка і інш.