Прафарыентацыйная работа на кафедры
У перыяд асенніх канікул ГДУ імя Ф.Скарыны праводзіць цыкл інфармацыйных сустрэч для школьнікаў. Мерапрыемства прадугледжвае, што пасля сустрэчы з адміністрацыяй універсітэта будучыя абітурыенты наведаюць факультэты, на якія плануюць паступаць. 28.10.2024 і 29.10.2024 філалагічны факультэт наведалі абітурыенты, зарэгістраваныя на мерапрыемства. Намеснік дэкана па прафарыентацыі Фіцнер Т.А. правяла экскурсію па факультэту, растлумачыла, як праводзіцца ўнутраны экзамен па спецыяльнасці “Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская/кітайская)”, “Беларуская філалогія”, адказала на пытанні навучэнцаў. Пра тое, як праводзіцца ўнутраны экзамен па спецыяльнасці “Журналістыка” і як да яго рыхтавацца, распавяла наведвальнікам дацэнт Федарава А.М.