“Гавары са мной па-беларуску”

07 снежня 2024 г. на базе ДУА “Гімназія № 36 г. Гомеля імя Івана Мележа” адбыўся абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску” сярод вучняў 9 – 11 класаў школ г. Гомеля і Гомельскай вобласці.

 У якасці членаў журы былі запрошаны выкладчыкі філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны: прафесар Штэйнер I,Ф., дацэнты Воінава А.М., Бярозка А.Ф., Чарнышова А.М.,  Вяргеенка, С.А., старшы выкладчык Драбышэўская Л.І.

На цырымоніі адкрыцця конкурсу выступіў старшыня журы загадчык кафедры беларускай літаратуры УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, прафесар Штэйнер I,Ф.