Прафарыентацыйнае мерапрыемства з навучэнцамі другіх курсаў

29 студзеня на базе Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л.С. Выгоцкага было праведзена прафарыентацыйнае мерапрыемства з навучэнцамі другіх курсаў. У навучэнцаў была магчымасць пазнаёміцца з рознымі спецыяльнасцямі, якія ёсць на філалагічным факультэце, а таксама спецыфікай навучання ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце  імя Ф. Скарыны. Акрамя гэтага, навучэнцы паўдзельнічалі ў міні-віктарыне “10  фактаў пра ГДУ імя Ф. Скарыны”, некаторыя нават атрымалі салодкія прызы.

 

Катэгорыі