ЭКСКУРСІЯ Ў МУЗЕЙ “АLMA MATER”

11 лютага ў межах прафарыентацыйнай работы прафесар кафедры беларускай літаратуры А. М. Мельнікава пазнаёміла слухачоў падрыхтоўчых збораў Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры з экспазіцыяй літаратурнага музея “Аlma mater”. Удзельнікі збораў – вучні 9–11 класаў школ і гімназій Гомельшчыны, пераможцы трэцяга этапа Рэспубліканскай алімпіяды. Многія з іх выказалі жаданне стаць студэнтамі нашага факультэта. У музеі прадстаўлены матэрыялы, прысвечаныя выпускнікам ГДУ, якія праявілі сябе ў мастацкай творчасці, у журналістыцы. Музей складаецца з некалькіх экспазіцый: “Універсітэт літаратурны”, “Універсітэт песенны”. Асобная экспазіцыя музея распавядае пра журналістаў, што атрымалі дыплом у сценах нашай Alma mater. Вучні  з цікавасцю слухалі выступленне А. М. Мельнікавай.

Катэгорыі