Рэспубліканскі суботнік

08.04.2025 г. студэнты-філолагі (гр. БЗА-21) і дацэнт кафедры беларускай літаратуры Фіцнер Т.А. у межах Рэспубліканскага суботніка навялі парадак у літаратурным музеі “Alma mater”: ачысцілі ад пылу сталы, экспанаты; прывялі ў парадак выставачныя шкляныя вітрыны, каб экспанаты выглядалі прывабней; арганізавалі прастору для наступных мерапрыемстваў.