Выставачны праект «50 імгненняў: фоталетапіс жыцця Народнага паэта Беларусі Я. Коласа»

10.11.2022 загадчык кафедры беларускай літаратуры І.Ф.Штэйнер разам з магістрантамі прыняў удзел у прэзентацыі выставачнага праекта «50 імгненняў: фоталетапіс жыцця Народнага паэта Беларусі Я. Коласа», арганізаванай Гомельскай абласной бібліліятэкай імя У.І.Леніна да святкавання 140-годдзя юбілея класіка нацыянальнай літаратуры Якуба Коласа.

Магістранты пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця літаратара і рэдкімі архіўнымі фотаматэрыяламі, праслухалі адрыўкі з найбольш знакамітых твораў пісьменніка.