Адкрыццё выставы «Беларускія маляванкі»

Студэнты групы БФ-31 і магістранты 1 курса з выкладчыкамі кафедры беларускай літаратуры Штэйнерам  І.Ф. і Фіцнер Т.А. прынялі ўдзел у адкрыцці выставы «Беларускія маляванкі», якое адбылося 22.02.2023 у ДУ «Карцінная галерэя Г.Х. Вашчанкі».

На выставе былі прадстаўлены маляваныя дываны Алены Кіш і Язэпа Драздовіча; дэманстраваліся фільмы пра іх лёс і творчасць. Іван Фёдаравіч даў інтэрв'ю абласному тэлебачанню. Студэнты прынялі ўдзел у інтэрактыўных гульнях, што ладзіліся супрацоўнікамі галерэі пры ўдзеле прадстаўнікоў Веткаўскага музея.