СУПРАЦОЎНІЦТВА З ГАІРА

Філалагічны факультэт нашага ўніверсітэта актыўна супрацоўнічае з іншымі ўстановамі адукацыі нашага горада, праводзіць актыўную прафарыентацыйную работу. Так, 6 лютага прафесар кафедры беларускай літаратуры Мельнікава Анжэла Мікалаеўна па запрашэнні ўстановы адукацыі “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі” выступіла перад выкладчыкамі каледжаў, бібліятэкарамі і іншымі работнікамі сферы адукацыі і культуры. Лекцыя выклікала вялікую зацікаўленасць слухачоў.

Катэгорыі