Пасяджэнне секцыі “Актуальныя праблемы гісторыі беларускай літаратуры ХІХ – ХХ стагоддзя. Методыка выкладання беларускай літаратуры”
18 красавіка 2024 года ў межах работы традыцыйнай студэнцкай навуковай канферэнцыі філалагічнага факультэта УА «Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны» адбылося пасяджэнне секцыі “Актуальныя праблемы гісторыі беларускай літаратуры ХІХ – ХХ стагоддзя. Методыка выкладання беларускай літаратуры”. Кіраўнік секцыі – прафесар А. М.Мельнікава, сакратар секцыі – магістрант Афанасенка К. С. Знавуковымі паведамленнямі выступілі Афанасенка К., Андрыянец Ю., Бусева К., Еўжанка І., Дыдышка М., Фелькіна Н., Кучарава К., Арэшка Ю. Даклады выступоўцаў выклікалі зацікаўленасць аўдыторыі, якая прыняла актыўны ўдзел у іх абмеркаванні.