“Дні студэнцкай навукі”: праца секцый
26 красавіка 2024 года кафедры беларускай літаратуры ў межах “Дней студэнцкай навукі” праходзіла праца секцыі “Актуальныя праблемы сучаснай беларускай літаратуры. Методыка выкладання беларускай літаратуры”. У якасці дакладчыкаў выступалі магістранты і студэнты трэцяга і чацвёртага курсаў, у якасці слухачоў – першакурснікі, якія ўважліва выслухалі выступленні калег і пасля актыўна задавалі пытанні па тэме. Усе ўдзельнікі канферэнцыі былі добра падрыхтаваныя і грунтоўна адказвалі на пытанні аўдыторыі. Матэрыялы канферэнцыі былі карысныя для студэнтаў, новыя веды па методыцы беларускай літаратуры можна выкарыстаць у будучай працы настаўніка. Усе прысутныя адзінадушна пагадзіліся, што навуковыя канферэнцыі мэтазгодна праводзіць часцей. Такія мерапрыемствы дазволяць палепшыць веды студэнтаў і ўдасканаліць іх практычныя кампетэнцыі. Ды таго ж, гэта выдатная пляцоўка для дыскусій і абмеркаванняў праблем гісторыі літаратуры і методыкі.
Іванюк Г.,
Казлова Д.,
Сороколетова С.