ПАПЯРЭДНЯЯ ЭКСПЕРТЫЗА ДЫСЕРТАЦЫІ
29 кастрычніка 2026 года адбылося пасяджэнне пашыранага навуковага семінара філалагічнага факультэта для правядзення папярэдняй экспертызы па дысертацыі і аўтарэфераце на суісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук Дакукіна Аляксандра Дзмітрыевіча на тэму «Канцэптасфера мастацкага свету Алеся Разанава». Навуковым кіраўніком дысертацыі з’яўляецца доктар філалагічных навук, прафесар А. М. Мельнікава. А. Д. Дакукін у 2018 г. скончыў з адзнакай ГДУ імя Ф. Скарыны, а пазней магістратуру (2020 г.) і аспірантуру (2023 г.) нашага ўніверсітэта. Прымаў удзел у ХХVII Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў (2020 г.), па выніках якога работа “Філасофская скіраванасць творчасці Алеся Разанава” атрымала 1 катэгорыю. У 2022 годзе ўзнагароджаны прэміяй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта за дасягненне значных вынікаў пры правядзенні фундаментальных даследаванняў у галіне грамадскіх, гуманітарных, сельскагаспадарчых і медыцынскіх навук. У 2023 годзе А. Дз. Дакукіну была прызначана Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і атрыманы грант Міністэрства адукацыі на правядзенне навукова-даследчай работы “Канцэптасфера мастацкага свету Алеся Разанава”.
Экспертамі па дысертацыі выступілі доктар філалагічных навук, прафесар,загадчык кафедры беларускай літаратуры І.Ф. Штэйнер, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай літаратуры А.В. Брадзіхіна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай літаратуры Т.М. Пятроўская. Старшынёй пасяджэння выступіла дэкан філалагічнага факультэта А. М. Палуян.












