Абласны этап Рэспубліканскага конкурса вучняў сярэдніх адукацыйных школ “Пошук”: секцыя “Беларуская літаратура”
Выкладчыкі кафедры беларускай літаратуры – доктар філалагічных навук Мельнікава Анжэла Мікалаеўна і дацэнт Фіцнер Таццяна Адамаўна – узялі ўдзел у рабоце журы абласнога этапа Рэспубліканскага конкурса вучняў сярэдніх адукацыйных школ “Пошук”. У секцыю “Беларуская літаратура” было пададзена 16 работ. Журы адабрала 6 лепшых, якія выйшлі ў фінал конкурса.
Работы, пададзеныя ў секцыю “Беларуская літаратура”, ахоплівалі самае шырокае кола праблем: прыёмы двайнога кадзіравання ў творах Л. Рублеўскай, мастацкая спецыфіка вершаў Я. Янішчыц, паэтыка твораў С. Грахоўскага, паэтыка твораў М. Танка, вобразы настаўнікаў у беларускай літаратуры, мастацкая катэгорыя часу ў творах Ул. Караткевіча, выхаваўчы патэнцыял беларускіх прымавак і прыказак, вобразы жывёл у малых жанрах фальклору і інш.