Прафарыентацыйная гутарка

10 студзеня прафесар кафедры беларускай літаратуры А.М. Мельнікава выступіла перад удзельнікамі абласнога этапа Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры з прафарыентацыйнай гутаркай. А.М.Мельнікава расказала вучням пра спецыяльнасці, падрыхтоўка на якія ажыццяўляецца на філалагічным факультэце ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны, правілы прыёму ў ВНУ, пра тыя ільготы, якія маюць пераможцы алімпіяд, выпускнікі педагагічных класаў, медалісты.  

А.М.Мельнікава пазнаёміла вучняў з гісторыяй Гомельскага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны, расказалі пра высокі статус нашай навучальнай установы.

А.М.Мельнікава праінфармавала вучняў пра спецыфіку вучобы на філалагічным факультэце, расказала пра гомельскую школу ў беларускай літаратуры, пра літаратурны музей “Alma mater”, пра творчасць славутых выпускнікоў вядучай навучальнай установы Палесся. Навучэнцам было паведамлена, у якіх прафесіях яны могуць сябе рэалізаваць, абраўшы філалагічны факультэт.

Была прадэманстравана цікавая прэзентацыя, а таксама ролік, зняты студэнтамі нашага факультэта. Сустрэча выклікала непадробны інтарэс у вучняў.

Катэгорыі