Прафарыентацыйная работа

28 сакавіка па ініцыятыве кафедры беларускай літаратуры на базе філіяла кафедры ў Гомельскім дзяржаўным педагагічным каледжы імя Л. Выгоцкага была праведзена прафарыентацыйная гутарка. Навучэнцы каледжа былі праінфарманы пра спецыяльнасці, падрыхтоўка на якіх ажыццяўляецца на філалагічным факультэце ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны, правілы прыёму ў ВНУ, пра тыя ільготы, якія маюць выпускнікі педагагічных каледжаў, а таксама медалісты. 

Навучэнцы былі  азнаёмлены з гісторыяй Гомельскага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, высокім статусам нашай навучальнай установы.

 Навучэнцы каледжа цікавіліся спецыфікай вучобы на філалагічным факультэце, правіламі прыёмы на скарочаную форму навучання, тым, у якіх прафесіях яны могуць сябе рэалізаваць, абраўшы філалагічны факультэт.

Была прадэманстравана цікавая прэзентацыя, а таксама ролік, зняты студэнтамі нашага факультэта пра спецыфіку вучобы на факультэце. Будзем спадзявацца, што ў верасні пабачым навучэнцаў каледжа сярод нашых студэнтаў.

Катэгорыі