ВЫСТУПЛЕННЕ ПЕРАД ВЫКЛАДЧЫКАМІ

Пра высокі аўтарытэт выкладчыкаў нашага ўніверсітэта сведчаць пастаянныя запрашэнні выступіць з лекцыямі перад настаўнікамі горада і вобласці, бібліятэкарамі і іншымі прадстаўнікамі грамадскасці і работнікамі сферы адукацыі і культуры. Так, 3 красавіка прафесар кафедры беларускай літаратуры Мельнікава Анжэла Мікалаеўна па запрашэнні ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны абласны вучэбна-метадычны цэнтр прафесійнай адукацыі” выступіла з лекцыяй па беларускай літаратуры. Лекцыя выклікала вялікую зацікаўленасць выкладчыкаў каледжаў.