ВЫНІК ПЛЁННАГА ДАСЛЕДАВАННЯ ТВОРЧАСЦІ КУЗЬМЫ ЧОРНАГА

Значная падзея адбылася нядаўна – выхад у выдавецтве “Беларуская навука” першага тома 12-томнага навукова каментаванага збору твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага. Выданне падрыхтавана Інстытутам літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Наклад выдання – 1000 асобнікаў.

Кузьма Чорны (1990-1944) з’яўляецца знакавай постаццю беларускай літаратуры. Уявіць беларускую літаратуру без Кузьмы Чорнага немагчыма. Яго творчасць мела выключны ўплыў на развіццё беларускага мастацтва слова. За Кузьмой Чорным даўно і трывала замацаваліся вызначэнні: пісьменнік-філосаф,  пісьменнік-псіхолаг, пісьменнік-наватар. Празаiку беларуская лiтаратура абавязана значным ўзмацненнем фiласофскага гучання, паглыбленнем  псiхалагiзму. Дзякуючы Кузьме Чорнаму нацыянальная проза выйшла на якасна новы узровень у даследаваннi ўнутранага свету чалавека, вывучэннi яго свядомасцi.

Да гэтага часу найбольш значным выданнем спадчыны пісьменнка быў збор твораў Кузьмы Чорнага у 8 тамах, якое было ажыццёўлена 50 год таму. У 1980-я гады пабачыў свет 6 томны збор твораў класіка.

Кафедра беларускай літаратуры ганарыцца, што аўтарам прадмовы да новага збору твораў стала прафесар Анжэла Мікалаеўна Мельнікава. Гэта вялікая адказнасць і гонар, паколькі аўтарам прадмовы да 8-томнага выдання быў Алесь Адамовіч, а да 6-томнага – вядомы беларускі пісьменнік Міхась Стральцоў.

А.М. Мельнікава стала і мэтанактравана займаецца даследаваннем творчасці Кузьмы Чорнага. Асэнсаванню спадчыны пісьменніка была прысвечана кандыдацкая дысертацыя Анжэлы Мікалаеўны і манаграфія “Паэтыка твораў Кузьмы Чорнага”. Вывучэнне творчасці празаіка было працягнута А. М. Мельнікавай і ў дысертацыі на атрыманне ступені доктара філалагічных навук.

 

Катэгорыі